Складаназлучаны сказ

Содержание

Слайд 2

П Ы Т А Н Н І: 1. Складаназлучаныя сказы, іх

П Ы Т А Н Н І:

1. Складаназлучаныя сказы, іх характарыстыка.


2. Складаназлучаныя сказы са спалучальнымі часткамі
3. Складаназлучаныя сказы з супастаўляльнымі часткамі
4. Складаназлучаныя сказы з пералічальна-размеркавальнымі часткамі
5. Складаназлучаныя сказы з далучальнай сувяззю.
6. Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах
Слайд 3

Складаныя сказы, у якіх пры дапамозе паратаксічных злучнікаў або злучальных слоў

Складаныя сказы, у якіх пры дапамозе паратаксічных злучнікаў або злучальных слоў

аб'ядноўваюцца сінтаксічна раўнапраўныя прэдыкатыўныя часткі, называюцца СКЛАДАНАЗЛУЧАНЫМІ СКАЗАМІ.
Слайд 4

Прэдыкатыўных частак у складаназлучаным сказе можа быць дзве і больш: 1Кавадла

Прэдыкатыўных частак у складаназлучаным сказе можа быць дзве і больш:
1Кавадла

звінела, і 2молат звінеў.
1Цяклі дзянькі, ды2 йшлі нядзелі, і 3час тут вольны хлопцы мелі.
Слайд 5

Злучальныя злучнікі абумоў-ліваюць сінтаксічную раўнапраў-насць частак складаназлучанага сказа, незалежнасць іх адной

Злучальныя злучнікі абумоў-ліваюць сінтаксічную раўнапраў-насць частак складаназлучанага сказа, незалежнасць іх адной

ад другой:
1Я паціху ішоў міма, а 2хлопчык, нібы той сланечнік, паварочваў следам за мной свой круглы тварык.
Слайд 6

Злучнікі вызначаюць таксама характар адносін паміж часткамі складаназлучанага сказа; гэтыя адносіны

Злучнікі вызначаюць таксама характар адносін паміж часткамі складаназлучанага сказа; гэтыя адносіны

могуць быць:
спалучальныя,
супастаўляльныя,
пералічальна-размеркавальныя,
далучальныя.
Слайд 7

Але!!! Калі ў складаназлучаным сказе больш за дзве часткі, то яны

Але!!!

Калі ў складаназлучаным сказе больш за дзве часткі, то яны

могуць звязвацца злучнікамі, якія выражаюць розныя адносіны:
Колькі часу лодка рухалася паўз бераг па плыні сама, але неўзабаве перавозчык мой пачаў веславаць, і лодка, пакідаючы за сабой ступкі-вірунчыкі, зрабіла імклівы паўкруг, вынеслася на сярэдзіну ракі.
Слайд 8

У сэнсавых адносінах часткі складаназлучанага сказа неаднолькавыя, яны могуць быць: адносна самастойныя; узаемаабумоўленыя.

У сэнсавых адносінах часткі складаназлучанага сказа неаднолькавыя, яны могуць быць:
адносна

самастойныя;
узаемаабумоўленыя.
Слайд 9

Адносна самастойныя часткі можна пераставіць або ўжыць у якасці простых сказаў:

Адносна самастойныя часткі можна пераставіць або ўжыць у якасці простых сказаў:


Густы туман пакрыў зялёны луг, і першай песняй празвінела птушка. або Першай песняй празвінела птушка, і густы туман пакрыў зялёны луг. ці Густы туман пакрыў зялёны луг. Першай песняй празвінела птушка.
Слайд 10

Калі часткі ўзаемаабумоўленыя, яны больш цесна звязаны сэнсам і перастаноўка іх

Калі часткі ўзаемаабумоўленыя, яны больш цесна звязаны сэнсам і перастаноўка іх

немагчымая:
Перад востравам вада дайшла да калень, і рагач з бакоў намацваў не дрыгву, а цвёрдае, як у рэчцы, дно.
Немагчымасць перастаноўкі частак абумоўлена не толькі іх сэнсавай сувяззю, але і асаблівасцямі будовы.
Першая частка больш самастойная, а наступныя будуюцца ў залежнасці ад папярэдняй.
Слайд 11

На сувязь і ўзаемаабумоўленасць частак складаназлучанага сказа паказваюць розныя сродкі, якія,

На сувязь і ўзаемаабумоўленасць частак складаназлучанага сказа паказваюць розныя сродкі, якія,

як і злучнікі, удзельнічаюць у аб'яднанні іх у адно цэлае:
1) наяўнасць у першай частцы агульнага члена сказа: На паляне стаялі калёсы і пасвіўся навязаны на калок гняды конь.
2) наяўнасць у наступнай частцы займеннікаў і прыслоўяў, суадносных з назоўнікамі папярэдняй часткі: Мінула восень, а за ёю прыйшла з марозамі зіма. Кіламетры праз тры пачаўся лес, і тут адразу стала спакойна і ціха.
Слайд 12

3) пропуск у другой частцы членаў сказа, якія ёсць у першай:

3) пропуск у другой частцы членаў сказа, якія ёсць у першай:

Жоравы здаваліся цяпер сярэбранымі, а крылы — нібыта празрыстымі.
4) суадносіны трывальна-часавых форм дзеясловаў-выказнікаў: Плыве ў садах апалых грушаў пах і падаюць лісты з рабіны чорнай.
5) паўторныя злучнікі перад кожнай часткай: І туман адпаўзае ў дрыгву клубамі, і жывіцаю пахне спрадвечны бор.
Слайд 13

У адпаведнасці з будовай частак і характарам адносін паміж імі складаназлучаныя

У адпаведнасці з будовай частак і характарам адносін паміж імі складаназлучаныя

сказы могуць мець адкрытую або закрытую структуру.
Слайд 14

Адкрытую структуру маюць сказы са спалучальнымі і пералічальнымі адносінамі. Часткі ў

Адкрытую структуру маюць сказы са спалучальнымі і пералічальнымі адносінамі. Часткі ў

іх аднатыпныя па сваёй будове, і колькасць іх можа быць неабмежаванай:
Лагодна шалясцяць лясныя дрэвы, ды дробны дожджык цярушыцца аднекуль зверху.
Слайд 15

Закрытую структуру маюць сказы з супастаўляльнымі і далучальнымі адносінамі. У іх

Закрытую структуру маюць сказы з супастаўляльнымі і далучальнымі адносінамі. У іх

заўсёды дзве ўзаемаабумоў-леныя часткі, прычым другая частка не дапускае наяўнасці трэцяй:
Мне рукі азяблыя полымя грэла, а роднае слова сагрэла душу.
Слайд 16

Такім чынам, прэдыкатыўныя часткі складаназлучаных сказаў у адпаведнасці са злучнікамі, якія

Такім чынам,

прэдыкатыўныя часткі складаназлучаных сказаў у адпаведнасці са злучнікамі, якія

адначасова з'яўляюцца і сродкам сувязі, і сродкам выражэння адносін паміж імі, падзяляюцца на:
спалучальныя,
супастаўляльныя,
пералічальна-размеркавальныя ,
далучальныя.
Слайд 17

СПАЛУЧАЛЬНЫЯ ЧАСТКІ складаназлучаных сказаў звязваюцца спалучальнымі злучнікамі і, ды (=і) і

СПАЛУЧАЛЬНЫЯ ЧАСТКІ складаназлучаных сказаў звязваюцца спалучальнымі злучнікамі і, ды (=і) і

злучальнымі словамі потым, затым, пасля, якія паказваюць на часавыя адносіны — адначасовасці або паслядоўнасці.
Слайд 18

У складаназлучаных сказах са спалучальнымі часткамі паведа-мляецца пра падзеі і з'явы,

У складаназлучаных сказах са спалучальнымі часткамі паведа-мляецца пра падзеі і з'явы,

якія адбываюцца ў адзін і той жа час (адначасова) або змяняюць адна другую (паслядоўна).
Слайд 19

Найбольш пашыраны сказы са злучнікам і, які звязвае часткі як з

Найбольш пашыраны сказы са злучнікам і, які звязвае часткі як з

адносінамі адначасовасці, так і з адносінамі паслядоўнасці:
Плывуць насустрач сонечнай вясне па рэках крыгі з шоргатам і трэскам, і сон-трава падміргвае ў сне цнатлівым і разгубленым пралескам.
Уткнуліся ў неба і зніклі ў змроку таполі, і зноў разлеглася, папаўзло па баках мутнае поле.
Слайд 20

Злучнік ды звязвае часткі складаназлучаных сказаў толькі са значэннем адначасовасці, надаючы

Злучнік ды звязвае часткі складаназлучаных сказаў толькі са значэннем адначасовасці, надаючы

ім дадатковае значэнне катэгарычнасці:
Над вадой ля берага ціха спіць асока, ды лаза зялёная жаліцца-шуміць.
Чарнее слуп каля дарогі, ды снег мяцеліца мяце.
Слайд 21

Злучальныя словы потым, затым, пасля звычайна аб'ядноўваюць часткі складаназлучанага сказа з

Злучальныя словы потым, затым, пасля звычайна аб'ядноўваюць часткі складаназлучанага сказа з

адносінамі паслядоўнасці:
Праз дым вылятае некалькі іскраў, потым яго праразаюць зыркія языкі полымя.
Гара крута абрывалася, затым абрыў пераходзіў у пакаты спуск.
Дзесьці за кустамі заржаў конь, пасля данесліся вясёлыя галасы начлежнікаў.
Слайд 22

На адносіны адначасовасці і паслядоўнасці паказваюць таксама трывальна-часавыя формы дзеясловаў-выказнікаў. У

На адносіны адначасовасці і паслядоўнасці паказваюць таксама трывальна-часавыя формы дзеясловаў-выказнікаў. У

складаназлучаных сказах з адносінамі адначасовасці выказнікі ўжываюцца ў адной і той жа часавай форме — цяперашняга, прошлага або будучага часу:
Ноч глухая ляжыць за вокнамі самотнай хаты, і плачацца на горкую нядолю за мокрым шклом раздзеты чорны сад.
Наліліся сокам спелыя брусніцы, і каля дарогі выраслі грыбы. Зашуміць высокая пшаніца, і зацвіце блакітны лён.
Слайд 23

У складаназлучаных сказах з адносінамі паслядоўнасці выказнікі могуць ужывацца і ў

У складаназлучаных сказах з адносінамі паслядоўнасці выказнікі могуць ужывацца і ў

аднолькавых, і ў розных формах:
Яна спявала, і ўслед за голасам усё набліжаўся, ясней вырысоўваўся воблік спявачкі.
Прайшлі дажджы, і ўсё буяе.
Слайд 24

Аднак найбольш выразна адносіны паслядоўнасці праяўляюцца ў такіх складаназлучаных сказах, у

Аднак найбольш выразна адносіны паслядоўнасці праяўляюцца ў такіх складаназлучаных сказах, у

якіх дзеясловы-выказнікі ў прэдыкатыўных частках маюць розную часавую форму:
І ўсе балотныя палянкі цвітуць агнямі журавін, і неўзабаве ўспыхнуць гронкі чырвоных, яркіх арабін.
Зносіць вецер сухія лісты, і зіма неўзабаве пастукае ў нашыя дзверы.
Вухматы, пухкі снег пасыпаў, і кулачкі засохлых лісцяў сціскаюць маладыя ліпы.
Слайд 25

Паміж часткамі складаназлучаных сказаў, звязаных злучнікам і, могуць выражацца прычынна-выніковыя адносіны,

Паміж часткамі складаназлучаных сказаў, звязаных злучнікам і, могуць выражацца прычынна-выніковыя адносіны,

на якія паказвае парадак размяшчэння частак: прычына заключаецца ў першай частцы, а вынік — у другой:
Уначы добра падмаражвала, і ў лесе санная дарога яшчэ трымае.
Слайд 26

СУПАСТАЎЛЯЛЬНЫЯ ЧАСТКІ складаназлучаных сказаў звязваюцца злучнікамі а, ж (жа), але, ды

СУПАСТАЎЛЯЛЬНЫЯ ЧАСТКІ складаназлучаных сказаў звязваюцца злучнікамі а, ж (жа), але, ды

(=але), аднак, затое, толькі, якія паказваюць на супастаўляльныя адносіны.
Супастаўляльныя адносіны маюць наступныя разнавіднасці:
уласна супастаўляльныя;
супрацьпастаўляльныя.
Слайд 27

У складаназлучаных сказах з уласна супастаўляльнымі адносінамі толькі супастаўляюцца дзеянні, з'явы,

У складаназлучаных сказах з уласна супастаўляльнымі адносінамі толькі супастаўляюцца дзеянні, з'явы,

факты, прадметы, прыметы, якія адрозні-ваюцца паміж сабой.
Для сувязі частак ужываецца найчасцей злучнік а:
Добрая слава ў кошыку ляжыць, а благая па дарожцы бяжыць.
Воўк не пастух, а свіння не агародніца.
Слайд 28

У складаназлучаных сказах з супрацьпастаўляльнымі адносінамі паведамляецца пра супрацьлеглыя дзеянні, з'явы,

У складаназлучаных сказах з супрацьпастаўляльнымі адносінамі паведамляецца пра супрацьлеглыя дзеянні, з'явы,

якія супярэчаць адна другой.
Сэнс другой часткі ў такіх сказах не адпавядае сэнсу першай, а часткі звязваюцца з дапамогай злучнікаў але, ды (=але), аднак, затое, толькі:
Кожны праўду знае, але (ды, аднак, затое, толькі) не кожны яе любіць.
Слайд 29

Зрэдку ўжываецца блізкі па значэнні да злучніка а злучнік ж (жа),

Зрэдку ўжываецца блізкі па значэнні да злучніка а злучнік ж (жа),

які знаходзіцца не паміж часткамі, а ў другой частцы пасля таго члена сказа, які супастаўляецца з адпаведным членам сказа першай часткі:
Я хлеба ў багатых прасіў і маліў, яны ж мне каменні давалі.
Ліха знойдзе ўсюды, шчасце ж уцякае.
Слайд 30

У гутарковым стылі можа ўжывацца злучнік адно, блізкі па сваім значэнні

У гутарковым стылі можа ўжывацца злучнік адно, блізкі па сваім значэнні

да злучніка толькі:
Вайна на румынскай зямлі прыціхла, адно ў небе шумелі начныя бамбардзіроўшчыкі.
Слайд 31

ПЕРАЛІЧАЛЬНА-РАЗМЕРКАВАЛЬНЫЯ ЧАСТКІ складаназлучаных сказаў звязваюцца злучнікамі і - і, ні -

ПЕРАЛІЧАЛЬНА-РАЗМЕРКАВАЛЬНЫЯ ЧАСТКІ складаназлучаных сказаў звязваюцца злучнікамі і - і, ні -

ні, або, або - або, ці, ці - ці, то - то, не то - не то, ці то - ці то, якія выражаюць адносіны пералічэння, чаргавання або ўзаемавыключэння з'яў ці падзей.
Слайд 32

Злучнік і - і звязвае часткі складаназлучанага сказа, у якіх паказваецца

Злучнік і - і звязвае часткі складаназлучанага сказа, у якіх паказваецца

пералічэнне аднолькава магчымых з'яў і падзей; у адмоўных сказах пералічэнне падзей выражаецца злучнікам ні - ні:
I грукаюць голлем дубы, і ветры паўднёвыя веюць, і ўзгоркі крутыя гарбы пад сонечнай спёкаю грэюць.
Ні лесу, ні бяроз, абапал шэрая, мутная шыр.
Ні лісце не зашалясціць, ні птушка не праляціць.
Слайд 33

Паўторны злучнік то - то паказвае на паслядоўную змену падзей, іх

Паўторны злучнік то - то паказвае на паслядоўную змену падзей, іх

чаргаванне:
То сцюжа, то марозы, то навальніца, дождж, то часам у дарозе захопіць змрок і ноч.
Слайд 34

Адносіны ўзаемавыключэння выражаюцца злучнікамі або, або - або, ці, ці -

Адносіны ўзаемавыключэння выражаюцца злучнікамі або, або - або, ці, ці -

ці, пры якіх змест адной часткі выключае магчымасць зместу другой:
Час ад часу прагудзе машына, або (ці) прагрукаціць амаль пусты трамвай.
Або іх тут не было, або яны не адважваліся падаваць голасу.
Слайд 35

Злучнікі ці то - ці то, не то - не то

Злучнікі ці то - ці то, не то - не то

ўказваюць яшчэ і на няпэўнасць, невыразнасць падзей, якія ўзаемавыключа-юцца:
Не то сякера мерна чэша, не то хтось кашляе ці брэша.
Слайд 36

ДАЛУЧАЛЬНЫЯ ЧАСТКІ складаназлучаных сказаў звязваюцца злучнікамі а то, і то, ды

ДАЛУЧАЛЬНЫЯ ЧАСТКІ складаназлучаных сказаў звязваюцца злучнікамі а то, і то, ды

і, ды і то, прычым, прытым, і таму, а таму і інш., якія выражаюць далучальныя адносіны.
Слайд 37

У складаназлучаных сказах з далучальнымі адносінамі першая частка з'яўляецца асноўнай, можа

У складаназлучаных сказах з далучальнымі адносінамі першая частка з'яўляецца асноўнай, можа

ўжывацца асобна як просты сказ, а другая частка з'яўляецца дапаўненнем да яе.
У другой частцы змяшчаюцца дадатковыя звесткі, заўвагі да першай, указваецца на прычыну таго, пра што паведамляецца ў першай:
Аб'езд быў далёка, і таму рашылі паспрабаваць прайсці праз мост.
Слайд 38

У ролі далучальных злучнікаў часта ўжываюцца спалучальныя і супас-таўляльныя злучнікі і,

У ролі далучальных злучнікаў часта ўжываюцца спалучальныя і супас-таўляльныя злучнікі і,

ды, а, але:
Чалавек усё жыццё правёў у дарозе, а ў дарозе нельга быць слабым.
На дварэ ўжо цёмна, ды яшчэ дождж лье як з вядра.
Рукавіца засталася толькі адна, і тая, мокрая ад снегу, не грэе.